Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У сутонні

Сярэдняя: 3.4 (9 галасоў)

Cутоннем
накрывае
горад:
хавае
колеры ад гукаў,
дрэвы ад ветру,
хаты ад асфальту,
асфальт ад людзей,
мяне ад цябе –
шэрасць у шэрым змярканні.
Не бачна
ні твараў,
ні паглядаў,
ні ўсмешак,
ні памкненняў,
ні маіх, ні тваіх –
шэрасць у шэрым змярканні.
Раптам
святло ліхтара
выхоплівае
ў траве
тонкую бліскучую палоску шаці:
водбліск душы –
шэрань у шэрым сутонні.