Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У свеце рыцараў

Яшчэ не ацэнена
У свеце рыцараў Стаў нядаўна я, паверце, членам рыцарскага клуба. Стаў – і апынуўся ў свеце рыцараў ды дам-галубак. Тут даспехі, зброю носім мы. Тут васальныя адносіны. Для турніру, для пацехі зброю робім і даспехі. Праліваю пот-раку: трэніруе меч руку. Рыцарскі ідзе турнір. Мы на рыцарскай гульні. Па наплечніку б’е меч. Дакрануцца бы да плеч! Крыжакоў сяку сякірай. Гляньце, меткі ўдар які мой! Дзідаю трапляю ў цэль – у плашча тэўтонца бель. Звон мячоў, тарана гром – крэпасць штурмам мы бяром. Сходзімся грудзьмі на грудзі. Схопліваемся ў бугурце. Тут, у дзейнасці кіпучай, рыцары не толькі б’юцца. Рыцар – кавалер галантны. Ветлівасць не скрылі латы. Ён у шахматы гуляе, мала ў іх фігур губляе. Рыцар – майстар танцаваць, можа ў танцах падкаваць. Майстар у складанні вершаў – можа дамам од “навешаць”. Майстар паіграць на флейце. Дамам, гукі, сны навейце! Майстар верхавой язды – наравісты конь, застынь! Моц мацуем у руках мы, ды жывём не толькі гэтым – мы танцоры, музыканты, шахматысты і паэты. Nike Air Max Plus TN