У туманнай рані ліхтары,
Ды сонца на ўсходзе,
Напеў вясенняе пары
Мяне шчаслівым робяць.
Брыльянты водблескаў ракі,
Спрытнай вады гамонка.
Шэпт ветру з жытам гаваркім,
Спеў салаўіны звонкі.
Салодкі бляск тваіх вачэй,
Што скарб кахання тояць,
Жаданне ўбачыць іх хутчэй
Мяне шчаслівым робяць.
Таемных зорак дзіўны пляс
У цудоўным карагодзе,
Іх позірк, што змяняе час
Мяне шчаслівым робіць.
Акраец хлеба, свежы мёд,
Сямейныя вячэры,
Успаміны маладых прыгод,
Дзіцячыя намеры,
Яшчэ мільёны іншых спраў,
Мільёны простых рэчаў,
У якіх я шчасця не шукаў,
Бо яно ў іх спрадвечна.