Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Ізноў

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Сплятае вечар габелен,
На спінах дрэваў віснуць цені,
Згасае маладушны дзень
Загнаным, плямістым аленем.

Гардзіны мяккае крыло
Сцішае над дрыготкім змрокам
Нямоглы шэпт за крохкім шклом
Знаёма незнаёмых крокаў.

Дыхне пяшчота забыццём
І, вызываючы здзіўленне,
Пухнатым, рудым кацянём
Гулліва ўскочыць на калені.

Кахай…
Ізноў…
Ізноў…
Ізноў…
Даруй усё, чым назаляю…
Пакліч мяне, каб з тысяч слоў
Асэнсаваць адно: “кахаю”,

Каб зноў раз-пораз адчуваць
Твае мілошчы першым разам,
Буркліва, часам, наракаць
Зарокамі ў балючых фразах.

Твае кранаю валасы…
Ты недзе там, у дзёрзкіх мроях,
А месяц зоркі навастрыў
І спраўна нашы лёсы кроіць…