Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Прочитать истории успеха торговли на форекс от https://g-forex.net/

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Магіслаў

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Магіслаў. Такое імя далі магілёўцы свайму новаму сімвалу горада.
Трубач у сінім сурдуце усталяваны ў гарадской ратушы...

Там, дзе ратуша цягнецца ў неба
І прызыўны гадзінніка звон,
Выйдзе хлопчык з фанфараю меднай
На высокі ажурны балкон.

Не шукайце ні міфаў, ні казак,
Не давесці нам, не даказаць,
Чый загад для яго абавязак:
Гараджанам фанфару зайграць?

Можа, гэта наказы нашчадкам,
З даўніны запавет землякоў,
Каб мы ўсе ад нягод і нападкаў
Зберагалі сівы Магілёў?

Спёку жвава віхура развее,
Восень з лісця сатчэ дываны,
А трубач-сімвал міру і веры,
Абвяшчае прыходы вясны.

Над Дняпроўскай далінаю гукі,
Нарастаюць, працягла ляцяць…
Што дзяды завяшчалі – унукі
Здольны свята ў душы захаваць.