Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Восень

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

Маўклівым днём у аксамітны час,
закрыўшы вочы, восень грае гамы.
Я слухаю, як манатонна ў рамы
нядбайны дожджык такае ў адказ.

На нотным стане тонкіх правадоў
запісваю птушыныя акорды.
Гучыць у выкананні ветра coda
жывому лісцю восеньскіх садоў.

Прысадамі задумлівых рабін
спяшаюцца імкліва на спатканні
мінулага і будучага здані
па лабірынтах залатых руін.

Іду за імі між высокіх дрэў
у абрысе няўлоўнага імгнення,
а восень дорыць радасць летуцення
пад ветраны, дажджысты пераспеў.