Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А ўсё ж вінаваты і я

Сярэдняя: 4.6 (67 галасоў)

А ўсё ж вінаваты і я:
Суладдзе ў прыродзе парушана.
Паменшала птушак сям'я,
I рыба бяздумна патручана.

Няма чым віну апраўдаць,
Сумленне маё зацярушана:
Баяўся адкрыта крычаць,
А толькі даводзіў нязмушана.

I я вінаваты у тым:
Без толку балотца асушана.
Напэўна, і ў слове маім
Трывога гучала прыглушана.

Што сосны трывожна шумяць,
Што ў лузе без кнігавак ціха,
Патрэбна было закрычаць,
А я, нібы пташачка, ціўкаў.



Дзякуй за верш! Актуальная

Дзякуй за верш! Актуальная тэма. Марына

Мне нравится

Мне нравится