Увечар муж дамоў прыходзіць
І сумна жонцы дакладае:
- Ў мяне - праблема на рабоце,
Ды й 'шчэ няёмкая такая...
Тут жонка птушачкай узмыла -
Дапамагчы, абняць пяшчотна...
Вакол сакоча:
- Любы, мілы!
Ну, не хвалюйся! Ну, чаго ты!
Што за пытанне? Ў чым дылема?
Што б ні было, я супакою!
Не гавары: "Ў мяне праблема."
Кажы: "Праблема ў нас з табою!"
Мужык, наліўшы сабе чарку,
Ўздыхае:
- Калі так, Насцёна...
Дык вось: у нашай сакратаркі
Ад нас народзіцца дзіцёнак".
усё! зараз
усё! зараз лопну)))))))))))))))))))
:))))))
:))))))
АхахА!=)))) Цудоўна!
АхахА!=))))
Цудоўна! Інтэрпрэтацыя ўдалася!