Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Варыяцыі на тэму этнапсіхалогіі беларусаў

Сярэдняя: 2.7 (6 галасоў)
Краіна васількоў, што лашчаць вочы, балотаў, што затуляць ад навалы, дзе ручайком ліецца смех дзявочы, дзе войнаў след крывавы і трывалы… І Зямля не ведае спачыну – і нараджае, і выхоўвае дзяцей сваіх – звяроў, раслін, людзей, якім заўсёды падстаўляе сваю спіну і лашчыць, і кладзе у дамавіну, і помніць яна дні свае ўсе, ночы, і зрэдку сніць свой сон цяжкі, прарочы. Ты так не любіш безвыходнай нематы і промні сонца п’еш з ахвотай ты, – краіна васількоў, што лашчаць вочы. ІІ У той краіне пушчаў і бароў ужо няма сядзіб старых, фальваркаў, няма тэатраў школьных, слаўных паркаў, што назіралі за забавамі паноў… Там галасы былых гаспадароў ніколі ў замках не пачуюць залы… Там спяць на рэках чоўны і прычалы, там дзесь стаяў у лесе ідал боства язычніцкага, і было паўсюды мноства балотаў, што затуляць ад навалы. ІІІ Здаўна жылі тут продкі-ваяры – іх смеласці мог пазайздросціць кожны. І ў час нялёгкі, цёмны, час трывожны ядналіся дзеля свабоды жыхары, ішлі змагацца. Але з даўняй той пары прапала мужнасць, і ў цябе, народ, жаночы цяпер характар, што не дазваляе крочыць адважна ўперад і чужынскім галасам сказаці: «Край свой родны не аддам, дзе ручайком ліецца смех дзявочы?!» IV Няма ўжо сёння бонды, талакі й сябрыны – ў цемры Часу зніклі. і хіжы Страх ужо ашчэрыў іклы. У выніку тубылец стаў такі маўклівы, быццам бераг у ракі; дух заняпаў, ляжыць, бы ліст апалы, і бачу я паўсюль хлусні завалы… І ўсё-ткі верыцца, што знікне вір бяды і годнасць, гонар вернуцца туды, дзе войнаў след крывавы і трывалы… ADIDAS ORIGINALS