Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Васількі.

Сярэдняя: 4.1 (20 галасоў)

1
Сніцца мне васільковае поле
Я па ім, як па моры, плыву...
Сінявокае ўсё наваколле -
І ці сон гэта, ці наяву?..
2
Не відаць ні канца ў ім, ні краю,
Усё злілося ў адзіны ўзор…
Быццам фарбы нябёс разбаўляе
Васільковым блакітам прастор.
3
Усю ноч бачу сінія мроі -
Васількі сярод ржы, васількі...
Вецер думак гуляе на волі -
Што ж мне сон прадвяшчае такі?
4
Прачынаюся зранку, на золку -
Шчоку ласціць букет з васількоў.
Дзякуй любы, мой мілы Анёлку!
За букет, за мой сон, за любоў!



Ніколі не бачыў "васількі

Ніколі не бачыў "васількі сярод РЖЫ".

Іншая справа -- сярод ЖЫТА...

Цудоуны верш!!! Ах, васильки

Цудоуны верш!!! Ах, васильки васильки..........

))Дзякуй)

))Дзякуй)