Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ваяцкі марш

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор,
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор,
Дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух,
Вольны дух!
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрый сабой народны рух.

На бой за шчасце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго.

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Бачыць той,
Хто смее нам нясці прымусы
І першы выкліча на бой!

Браты да шчасця мы падходзім,
Хай гром грыміць яшчэ мацней,
Ў крывавых муках мы народзім,
Жыццё Бацькоўшчыны свае.



Аўтар Макар Краўцоў (сапр.

Аўтар Макар Краўцоў (сапр. імя Макар Касьцевіч) 1891 - 1939.

Да пан адміністратар! знясі

Да пан адміністратар! знясі ўжо гэты верш да раздзелу Макара Краўцова
- праўдзівага аўтара твору