Вечарам ясным
на шэрым асфальце
дзіва я ўбачыў —
вяргіня цвіла.
Пераўтварыла
цукерачны фанцік
у сарамлівую
кветку імгла.
Міг — наваколле
ўсё запылала,
бы ў акулярах
ружовага шкла.
Вось і для шчасця
патрэбна так мала:
шкельца кахання
ды шкельца цяпла.