Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВЕРХ і НІЗ

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Трамвай, званочкамі звінеў Ляцелі хмарай іскры. Ён падзяліў на двох мяне: На верх і ніз. І з'ехаў верх. Застаўся ніз. І феерверк Блакітны Салютам радасным павіс. Верх без талона. Кантралёр: - Далоў з вагона! Гэта злодзей!!! І ніза вышпурнуў уніз. А ніз ляжаў. Ляжаў, ляжаў, Ляжаў, ляжаў, ляжаў, ляжаў І раптам ён падняўся. І ніз закрочыў. Крочыў, крочыў, Ён крочыў, крочыў, крочыў, крочыў, І захістаўся. Тады узяў ён і пабег. Ён бег і бег, І бег, і бег, і бег, і бег - Пакуль дамоў дабраўся. adidas


Добра атрымалася, з гуморам,

Добра атрымалася, з гуморам, хоць і чорным крыху. :-)