Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вёска "Залацеева"

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Вёска "Залацеева".
(Што на Зэльвеншчыне Беларусі, Гродзенская вобласць)
1
На беразе Зяльвянкі,
Што Нёмана дачушка,
Праменьчыкам заранкі
Уецца вёска стужкай.
2
Паміж ракой і гаем
Зіхціць, як тая зорка,
Вачмі людзей мільгае
У вокнах і надворках.
3
Улетку - уся ў кветках,
А ў зімку, як снягурка,
Руняць вясной палеткі,
А ўвосень - лісья скурка.
4
Так не здарма завецца,
У людзЯх - яе багацце,
Іх залатыя сэрцы
Жывуць у кожнай хаце.



Замечательное

Замечательное стихотворение!!! Красивое название ( ЗОЛОТЕЕВО) наверное и люди там с золотыми сердцами. Очень поэтично написано Молодец Людмила. Удачи.

Там і сапраўды залатыя

Там і сапраўды залатыя людзі..Хацелася б, как зналі пра іх...
Дзякую!