................... "Се, стою у двери и стучу..." (Откровение, 3. 20)
Вось, стаю ля дзвярэй і стукаю:
ці мой голас пачуе хтось?
Ці ў адказ мне знутры загрукае
і адчыніць: "Вітаю, госць!"?
Ці запросіць мяне, стамлёнага,
у пакой свой – за сціплы стол,
дзе нямнога, ды блаславёнага,
і ад міру – святло наўкол?
Дзе мы разам і павячэраем,
ён са мною, з ім я – ўдваіх.
і адкрыюцца вочы вераю,
і адновіцца зніклы слых.
І сагрэецца божым полымем
беднаваты яго куток.
І ўзнясе яго – да прэстолу –
і
чалавека прывеціць Бог.
І не будзе больш доля – мукаю,
а клятушка жыцця – турмой...
Вось, стаю
пад дзвярмі
і стукаю.
Ці пачуе хтось
голас мой?
14.04.2014
-------------------------
Откровение, 3
20 Се, стою у двери и стучу: если кто услышит голос Мой и отворит дверь, войду к нему, и буду вечерять с ним, и он со Мною.
21 Побеждающему дам сесть со Мною на престоле Моем, как и Я победил и сел с Отцем Моим на престоле Его.
22 Имеющий ухо да слышит, что Дух говорит церквам.