Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восень

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Праз дожджу радабоддзе
І па люстэрках луж,
Насунуўшы на вочы
З віргіняў капялюш,
У каралях з журавінаў,
Сукенка зіхаціць -
У кропельках-дажджынках
Іграе аксаміт -
Ідзе паштарка Восень
Няспыннаю хадой
І кошык із лістамі
Трымае прад сабой.
Лістуецца рабіна
З апошнім васільком,
Кляновая сябрына -
З лагодзістым стаўком.
Бяз літараў, бяз словаў
Кранальныя лісты,
І кожны праплывае
Бы ветразь залаты.
Так велічна пасланне
У просценькім лістку:
Жыццё сягае далей
За гэты бачны кут,
Дзе застаюцца дрэвы -
Галіны, карані.
А дух ірве сумневы
І прагне вышыні.
Аж тонуць у азёрах
Дарэмнае тугі
Найлепшыя імкненні,
Набраўшыся вагі
Ад гора і адчаю,
Ад скрухі і маны,
Што рупяцца звычайна
Мацней быць за званы
Звышлітасці ад Бога,
Адвечнага Святла,
Уся любоў якога
Як шанец нам была
На пэўнае вяртанне
У рай, адкуль прыйшлі,
Дакладнае пазнанне,
Кім ёсць мы на Зямлі.

Хай сыплюць лістапады
Усіх забабонаў тлум!
Хай пепраможа радасць
Невычарпальны сум!
І шчасцем жыць сагрэты,
Надзею знойдзем мы
На поўначы ад лета,
На поўдні ад зімы.



Добры верш

Добры верш