Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валянціна Рашэтнік

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Праз дожджу радабоддзе
І па люстэрках луж,
Насунуўшы на вочы
З віргіняў капялюш,
У каралях з журавінаў,
Сукенка зіхаціць -
У кропельках-дажджынках
Іграе аксаміт -
Ідзе паштарка Восень
Няспыннаю хадой
І кошык із лістамі
Трымае прад сабой.
Лістуецца рабіна
З апошнім васільком,
Кляновая сябрына -
З лагодзістым стаўком.
Бяз літараў, бяз словаў
Кранальныя лісты,
І кожны праплывае
Бы ветразь залаты.
Так велічна пасланне
У просценькім лістку:
Жыццё сягае далей
За гэты бачны кут,
Дзе застаюцца дрэвы -
Галіны, карані.
А дух ірве сумневы
І прагне вышыні.
Аж тонуць у азёрах
Дарэмнае тугі
Найлепшыя імкненні,
Набраўшыся вагі
Ад гора і адчаю,
Ад скрухі і маны,
Што рупяцца звычайна
Мацней быць за званы
Звышлітасці ад Бога,
Адвечнага Святла,
Уся любоў якога
Як шанец нам была
На пэўнае вяртанне
У рай, адкуль прыйшлі,
Дакладнае пазнанне,
Кім ёсць мы на Зямлі.

Хай сыплюць лістапады
Усіх забабонаў тлум!
Хай пепраможа радасць
Невычарпальны сум!
І шчасцем жыць сагрэты,
Надзею знойдзем мы
На поўначы ад лета,
На поўдні ад зімы.



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Як белым кужалем зіма засцеле вуліцы,
Расцягне срэбныя па дрэвах ланцужкі,
Рассыпле пацеркі-сняжкі
На прыдрамаўшыя лужкі,
Да неба стылая зямля прытуліцца,
Збяру я крыўды ўсе свае,успаміны скрушныя,
У поле чыстае мяцеліцам, вятрам,
Ды на карункі маразам
Іх, не шкадуючы, аддам.
Вышэй аблокаў узаўюцца стужкамі
І пойдуць пылам снегавым.
Счакаўшы першых ручаін
Бядою што было, узыдзе травамі,
Праб'ецца скрозь пяшчотнымі пралескамі яскравымі,
Спляце ў вянок праменняў сінь.
Заззяе кожны ўспамін,
Да жыцця верне радаснымі справамі!



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дожджык, сыпані!
Я паеду на кані
У дыямантавай вясёлкі
Папрасіць агні.

Чырвоны, памяранцавы
Усіх адораць шанцамі,
Хто з адмовы Боскаму
Млеюць ад тугі.
Жоўтыя, зялёныя,
Дзьмухаўцамі поўныя,
Дадуць сэрцам лёгкасці
Майскія лугі.
А на сінім золку
Бэзаў зорных россып
Зноў абудзіць сілы
Соннае зямлі.

Дожджык, сыпані!
Усё благое прагані
І сасмяглым людзскім душам
Чысты свет вярні!



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Мы з тутэйшых -
А край наш далёка.
Дар вышэйшы
І літасць ад Бога -
Нам вярнуцца
Да райскіх вытокаў.
Дух свабодны
Там велічны, годны!