Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восені кладзецца ліст журботны...

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Восені кладзецца ліст журботны
На сухія з чэрвеня брады.
Неўпрыкмет у вырай незваротны
Птушкамі ляцяць мае гады.

Прамільгнулі чайкі дзён дзіцячых
Меней стала ў справах мітусні.
Прашумелі галкі дзён юначых —
Болей стала ў сэрцы цішыні.

Салаўі спатканняў вечаровых,
Бесклапотнасці былой дразды
I былой нястрыманасці совы
Зніклі з майго неба назаўжды.

Ім на змену з далечы марознай
Прыляцелі роздуму паслы:
Лебедзі турбот і спраў сур'ёзных,
Вопыту і сталасці буслы.

Ліст апаў, і снег яго прыпудрыць.
ІІрыйдзе час, і я з чужых краёў
Прычакаю птушак самых мудрых
Прычакаю белых жураўлёў.



выдатна

выдатна

галкі ў вырай не ляцяць, яны

галкі ў вырай не ляцяць,
яны тут лагічна не да месца

праблемы тут з арніталогіяй.

праблемы тут з арніталогіяй. Совы ў вырай адлятаюць, а лебядзі, наадварот - зімуюць, ужо неяк трэба было слушна птушак падабраць, бо сам верш выдатны, але недакладнасць псуе вобраз.