Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А вы былі шчаслівымі сягодня?

Сярэдняя: 4.3 (10 галасоў)

А вы былі шчаслівымі сягодня?
Спяшайце быть! Бліжэй да дзесяці
стамлёны дзень гатуецца па сходне
у сонны лес за возерам сысці.

Хутчэй лавіце кожную хвіліну
з далоняў лета — пахавы напой,
што ап'яе хмелем кветніх вінаў
і ў лугавіны цягне за сабой,

і пляскі сонца — бліскаўкі на хвалях
за дзень сагрэтай целамі вады...
Каб не было пасля у сэрцы жалю,
смакуйце ўсё... А там... Такой бяды —

вас успаміны радасцю напояць:
было жыццё! І летняя пара!
І шчасны дзень, калі з такім спакоем
на адпачын у ноч сыходзіў Ра.