Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Высякаюць «талiбы» Пушчу

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Высякаюць «талiбы» Пушчу Ix прывезлi здалёк сюды Зараз бачыць i невiдушчы Гэтай дзейнасцi змрочнай сляды Быццам твары адкрыўшы небу Пнi у крыке зайшлiсь нямым Галасы перакрыла гневам Ды ён вочы не есць, як дым Пушча, пушча – з дзвюма нагамi Караеды цябе грызуць Неба сена з палёў стагамi Ў лесапiлку твой скарб вязуць Рэжуць пушчу. Працуюць пiлы Тырса ў вочы ляцiць i мне Край пушчанскi – каму ты мiлы Мiлы ты каму-небудзь цi не? Рэжуць пушчу – як лупяць лiпу Вось пачуў я дзе ейны ёнк I нясецца ўздагон талiбам Векавечны людскi праклён trail Archives