Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А я - беларуска! И тым ганаруся!

Сярэдняя: 4.1 (77 галасоў)

А я - беларуска!
І тым ганаруся!
Славянка? Этруска?
Я з Белае Русі…
Ліцвінка ці балтка?
Карэнні ў глебе.
Зямля - наша матка,
а сіла - у хлебе…
Яе называлі
па-рознаму ў свеце.
Тапталі, знішчалі
ў часы ліхалецця,
але, яна тут,
разам з намі, жывая!
І гэта - галоўнае!
Усіх нас аднае!
Пакуль яна ёсць,
Наша любая маці,
і нас беларусамі
змогуць назваці…
Мінск.29.09.2015г.
Людміла Воранава Супрун



А я ганаруся тым,што на маёй

А я ганаруся тым,што на маёй зямлі ёсць такія прыгожыя дзяўчыны,якія адчуваюць сябе беларусачкамі,якія выражаюць сябе такімі цудоўнымі вершамі!