Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А я чакала й верыла табе

Сярэдняя: 2 (1 голас)

А я чакала й верыла табе.
І уначы за нас малілась зорам.
А гэта - проста грушы на вярбе,
Сарваныя з ганьбою і пазорам.

А я табе усё сваё жыцьцё
Гатовая была аддаць задарам.
Каб разам акунуцца ў небыцьцё.
І захлынуцца хвалямі пажару...

А я была гатовая на ўсё.
Я верыла табе. І ўсё чакала.
А ты мяне адкінуў, як рызьзё.
І я рызьзём ля ног тваіх упала...



Надта жорсткая прэтэнзія для

Надта жорсткая прэтэнзія для распаўсюджвання. Быццам выбухоўка пастаянная ў зале з нявіннымі, паміж якімі і вінаватага мо няма. Гэта лепш у асабістую перапіску. І хацеў бы можа суцешыць, але ж заб'е. Не інакш. Толькі не задавальняюча, і ніяк інакш. Стратэгія храмае тутака.