Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я чытаю ЮНЭСКА вердыкт у здзіўленні...

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)
Я чытаю ЮНЭСКА вердыкт у здзіўленні. Ад бязлітасных слоў загараецца кроў: Беларуская мова – на грані знішчэння!!! Нат уключана ў Атлас знікаючых моў!!! Ужывае яе толькі кожны чацвёрты. Гэта лічба – пракляцце Радзімы маёй! Ды няўжо наша мова пры нас стане мёртвай, Як зусім адцураемся мовы сваёй?! На ёй вучацца ў школах пакуль яшчэ дзеці? А ці ведаем, колькі? Адзін з пецярых! Наша мова – нягоршая мова на свеце. Дык навошта знішчаць – размаўляць на чужых? Як жа лёгка згубіць! А спярша – перакроіць! Руйнаваць цікавей, чым ствараць-будаваць?! Але сэрца крычыць! Бы агонь – яго споведзь! Нібы стогн… Бы выццё… І яго не суняць… О, матуліна мова! Чаму ты ў знявазе? Хто такое прыдумаў – цябе абражаць? Колькі музыкі ў словах пявучых, у сказах, Колькі смаку ў размовах, што зрэдку гучаць! Проста ўзяць і забіць? Ды няўжо мы – вар’яты? Заклубілася думак імга ў галаве: А ці здарыцца цуд – і зрываючы краты, Наша родная мова ізноў ажыве? Boots


Выдатна!!!

Выдатна!!!

Хто прыдумаў абразлівасьць

Хто прыдумаў абразлівасьць мовы?
Правадыр наш, і татачка наш.
Кар'ерыст, калі так, адным словам!
Прадавец, шоп і гоп, і кірмаш.