Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я каюся...

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Я каюся ў тым, што жыў няпраўдай,
І праўды, нават, ведаць не хацеў,
Я жыў ў багацці, было мне не да праўды-
Падманваў, забіваў, ад грошай вар'яцеў!

Час прайшоў, гады мінулі,
Бляск ад золата ўжо патускнеў.
Цяпер я зразумеў, што слугі д'ябла падманулі-
Зямных я скарбаў накапіў-нябёсных не паспеў...

І вось, ляжу я ў труне самотна,
Мой нерухомы твар асвечаны лампадай
Я больш нічога не магу змяніць,
Я толькі каюся, што жыў няпраўдай...