Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрусь Фамін

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Ходзіш на мітынгі, пратэстуеш,
Звяржэнне рэжыму ты патрабуеш,
Малюеш графіці, вешаеш расцяжкі,
Твой лёс у гэтым краю будзе цяжкім!

Праз цябе ніводзін мент ня спіць уночы,
Усё гадаюць - куды далей будзеш крочыць!
Ты адзін, а іх шмат, і баяцца цябе,
Бо МОЦ, як той брат казаў, насамрэч, у праўдзе!



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Дзяўчына заблукала
У чорным страшным лесе,
Шчасце там шукала,
А дома плачуць дзеці.

Яна шукала шчасце
Сярод дубоў ды соснаў,
Але знайшла пагібель,
Было ёй трыццаць вёснаў.

А дзе жа тая сцежка,
Што прывяла сюды?
Каб розум яна слухала,
То не было б бяды.

Бывай-бывай, дзяўчына, -
Развітваецца Сонца.
Бывай-бывай, дзяўчына, -
Нашэптвае вецер, -
Шчасце ўжо чакае
Цябе ў іншым свеце.

Дзяўчына заблукала
У чорным страшным лесе,
Шчасце там шукала,
А дома плачуць дзеці...



Яшчэ не ацэнена

Кожнаму адмераны свой час,
Мы нараджаемся і паміраем.
Што застанецца пасля нас,
Мы самі выбіраем.

Адныя з дня ў дзень гуляюць у казіно,
Такія ёсць, што скарб зямны збіраюць,
Нехта траціць грошы на віно,
Але ўсе, хто нарадзіўся, аднойчы паміраюць.

З сабой не возьмеш новы Мэрсэдэс,
Шыкоўны дом і юную каханку,
З сабой не возьмеш грошы, ці віно,
Каб нешта ўзяць з сабой трэба рабіць дабро...



Яшчэ не ацэнена

Калісці ты, нібы полымя быў,
А цяпер ляжыш у труне...
Галоўнае правіла ты забыў-
Праўды няма ў віне!
Шчасця ня знойдзеш у бутэльцы віна,
Яно не заменіць кахання...
Ды што тут казаць - цябе ўжо няма,
Прыйшоў час раставання...