Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я лячу ў цішыню невыразнага сіняга света

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Пераклад з рускай мовы Я лячу ў цішыню невыразнага сіняга света, дзе зялёныя елкі журацца няведама што, і бяжыць напярод немагчыма прыгожае лета немагчыма прыгожым, ласкавым і цёплым дажджом. Пачакай, не спяшайся, я не малады і няспешны, і мне крочыць нялёгка з заплечнікам цяжкіх гадоў, пакідаць вельмі сумна старадаўнія мілыя сцежкі, на якіх я пакінуў так шмат сваіх сціплых слядоў. Залатым міражом наплываюць знаёмыя твары, я далонь працягну, і сябры падыйдуць да мяне, перад імі я чысты, заўсёды змагу даручыцца за жывых і за тых, што прапалі, расталі, нібыта ўва сне. Я лячу за дажджом, прысмак восені ў ім адчуваю, там заход ледзяніць жоўкла-ржавае лісце асін... Пачакай, не бяжы, я заход яшчэ перагартаю, ён паўжыцця маёй, з прызначаных мне, дзвюх палавін! Ён практычны, суровы, але не даруе стасункаў, балбатні за жыццё і прыемнае слова ПРЫВЕТ! і шчымлівую боль ад жаночых чароўных абдымкаў, што вяртаюць мне мой невыразна чароўны сусвет... Kobe 11 ELite PE


Зачараваная я гэтым вершам

Зачараваная я гэтым вершам

Так дзіўна гучыць гэты верш.

Так дзіўна гучыць гэты верш.