Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як часта мы, застаюч̀ыся ў адзіноце,

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Як часта мы, застаюч̀ыся ў адзіноце, Той момант ўспамінаем у жыцці, Калі не зналі шлях, якім ісці, Куды падацца, каб сябе знайсці, І доўга вырашалі ў самоце, З самім сабою як застацца ў згодзе. Як часта мы глытаем тытунёвы дым, Ды праз клубы пра ўпушчэнні ўсе шкадуем, Пра тое, што пара змяніць мяркуем, І зноў свае ж памылкі мы сабе даруем, А сэрца тухкае ўсё хутчэй, між тым, Туманам крыўды вочы засцілаюцца густым. Як часта бачыў тых, хто з марай жыць не можа, Хто сваю крыўды топіць з года ў год у чарцы, Ім кожны дзень ў мінулае прыходзіцца вяртацца, Бо ў іх пустым жыцці нічога не здараецца… Іх слабасць ты даруй ім, Божа, Бо акрамя Цябе ім больш ніхто не дапаможа. Як шмат тых, хто пад страхам перашкод, Стабільнасць не адважыўся прынесці ў ахвяру, Штодзённай шэрасцю назаўсёды пакараны, Навек дзеля любімых развітаўся з марай, Да хцівых меркаванняў трапіў пад прыгнёт, Ніколі не адчуў смаку прыгод. Я не хачу быць робатам сістэмы, Хадзіць на нелюбімую работу, І залівацца кожны дзень з нагоды, Што вырашыў усе свае турботы, У маім жыцці крыху іншыя тэмы. Я паслядоўнік іншай тэарэмы. adidas