Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як ні страшна...

Сярэдняя: 5 (21 голас)
Як нi страшна, а самi забылi, Адцуралiся Роднае мовы, Хоць суседзi на гэта стварылi Нам спрыяльныя, зручныя ўмовы. Адцуралiся за паўстагоддзя. А дагэтуль вякi забароны Наша мова жыла у народзе, Наша слова было нескароным. Продкi вынеслi Спадчыну Жыццяў Праз цяснiны гадоў, праз узвышшы, А нашчадкi закiнулi, быццам Непатрэбную рэч на гарышча. Мова ёсць, а не трэба народу. Нам яе замяняе другая, Хоць i блiзкая вельмi да роднай, Але ўсё ж непапраўна чужая. Людзi, колькi памылак нанова Паўтараем агулам, гурбою. Адмаўляючы роднае слова, Чым мы грэбуем, як нi сабою. Непатрэбная мова. Як горка Чуць i бачыць яе скон павольны. Смерць магчыма спынiць яшчэ. Толькi Цi на гэтае хопiць нам волi? nike sb


Праудзiвы верш. Усё так i

Праудзiвы верш. Усё так i ёсць...

на жаль , гучыць актуальна,

на жаль , гучыць актуальна, надзённа.