Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я калені схілю...

Яшчэ не ацэнена

.........Пераклад песні "Я колени склоню"

Я калені схілю. І да Бога звярнуся.
І, узнёсшы хвалу, прашапчу: "О, Равві!"
І пачую ўначы блаславенне Ісуса —
ціхі голас Хрыста — голас вечнай Любві.

Я калені схілю і раскрыецца неба —
дзіўны Госпада край над зямлёю маёй —
і сагрэе душу, быццам сонейка — глебу,
і даруе як дождж новых сілаў алой.

Я калені схілю і убачу дарэчы
недахопы свае і памылкі — усе.
І спазнаю: Хрыстос — мне Свяцільня ў цямрэчы —
выпрамляе шляхі і цяжары нясе.

Я калені схілю — і гарачае сэрца
Богу ў дар прынясу — да Яго алтару.
Ціхі голас Хрыста нада мною пральецца
і я ўгледжу ў імгле адраджэння зару.

5.07.2014