Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як распазнаць свой дзень апошні...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Як распазнаць свой дзень апошні,
Каб, не губляючы хвілін,
Усю душу, нібыта грошы,
Раздаць на добры успамін?

Каб напярэдадні расстання
Ў апошні раз яшчэ паспець
Гарачынёй свайго кахання
Кагосьці блізкага сагрэць…

Каб сэрца роднае пяшчотай
Са свайго сэрца напаіць...
І, затуліўшы ад турботы,
Апошнім словам блаславіць...