Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як старанна люстэрка не тры...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Як старанна люстэрка не тры,
Як не лайся на пыл і на жонку,
Але кім сябе бачыш знутры –
Тым, на жаль, не з’яўляешся звонку.

І не стома – прычына таму,
І не крэмаў благіх ужыванне…
Ты выяву сваю акунуў
У сапраўднае адлюстраванне.

Ўсе да кропелькі, рысы твае –
Нібы самая дбайная зверка –
Мо і жорстка, ды перадае
Непадкупнае фота – люстэрка.

Там не ўбачыш душы маладосць –
Толькі твар… і мяшкі… і маршчыны.
Сівізны ўжо прыпыленасць ёсць…
Але што – сівізна для мужчыны?

Ды й на твары не толькі гады,
Што пяском праз далонь праляцелі,
Але моцных пачуццяў лады
І нястрыманых думак фарцелі,

І пяшчотнай усмешкі святло,
І рамантыкі подых вясновы,
І натхнёнага духа чало…
Дык нашто тыя з выглядам змовы?

Кінь люстэрка! Хай гарам гарыць!
Ну навошта ўглядацца вачыма,
Калі сэрцу – жыццём гаманіць,
А што звонку – праносіцца міма?