Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як я правёў лета (з драматычнай паэмы “Дзяды”)

Сярэдняя: 3.6 (14 галасоў)
Першыя ўрокі. Мусоліш аловак і сьцёрку. Тэма на дошцы – пішы, як праводзіў ты лета. Пішуць, казлы. Ты таксама хацеў бы “пяцёрку”, толькі пра што тут пісаць, як раскажаш пра гэта? Як ты глядзеў тэлевізар тайком ад бабулі: над галавою імгненьні сьвісьцяць, нібы кулі, ледзь нашы гол у адказ забіваюць шатляндцам – бабця ў адказ прабівае па задніцы сланцам. Як ты з набітых кашоў выкідаеш лісічкі: месца няма ўжо, а белых грыбоў усё болей. Як літаральна за тыдзень мяняюцца звычкі і геніяльна смакуе партвэйн дзядзі Колі. Як па дарозе дамоў спатыкаўся, бы Чаплін. Як, пачатковец-нудыст, ледзь ня зьмерз у Сажы і, каб сагрэцца, – ударыла ў голаў мача, блін! – сена калгаснага стог падпаліў. Раскажы! Як ты глядзеў у кіно “Чалавека-амфібію”, рот адкрываючы прагна спайманаю рыбаю. Ўражаны бацька назаўтра купіў табе ласты. Славік зайздросьціў: “Тапелец, а не вадалаз ты!” Як з Засажэўскага лесу дамоў на папутцы – першы твой раз, як сказаў бы цяпер, аўтаспынам. Як ад дажджу ў тэлефоннай хаваліся будцы з той, што пасьля назаве цябе сучыным сынам. Дзе гэта ўсё? Аўтастанцыя. Ціша. Бязьлюдна. Цераз пітомнік (бабуля казала “пітоўнік”) крочыш паволі. Зьмянілася ўсё абсалютна. Толькі дзядоўнік, дзядоўнік, дзядоўнік, дзядоўнік. Пафарбавалі ў зяленіва дом бабы Валі, вуліцу неяк бяздарна заасфальтавалі, роў закапалі – і не засталося сьлядоў. Толькі дзяды, нібы ўнукі тых вашых дзядоў.Air Max 90 SACAI


Настоящее творчество. Класс.

Настоящее творчество. Класс.