Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зіма

Сярэдняя: 4 (105 галасоў)
Дзень цэлы плавалі вятры Над восенню палёў бязмежных. Пад вечар снегам завірыў, Спазніўшыся, кудлаты снежань. Ён ахінуў стагі лугоў, Як верацёны снежнай воўнай; З-пад Налібок, з балот, лясоў Плыты ільдзін пагнаў па Нёмну. Ён хвалі дрэмлючай раллі Рвануў за вараныя грывы, — I ажылі, і паплылі На лес уздыбленыя нівы. Але навалу хмар цяжкіх Стрымалі, выгнуўшыся, хвоі. Адно па соснах залатых Ўзнялося полымя сівое. У змрочных лапках зацвіло, З бяроз успыхнуўшага вецця На сухастой, на буралом Яго панёс шалёны вецер. Збудзіўся стромых сосен звон, З лагоўяў воўчых і выкопаў Папоўз па свежым снезе ён, Па выбітых рукою тропах. Зіма... Ад інею вішняк Перахіліўся за парканы, I не мінеш яго ніяк, Кранеш — і цветам серабраным Асыпле з галавы да ног. На дзеннікі лятуць вароны З глухіх прасёлачных дарог, I цень плыве іх праз загоны, Дзе ўсё, як вогнішча лістоў, Замёў снег свежасшаранелы, Дзе петлі заячых слядоў, Разгубленыя, забялелі. Калі ж вячэрняю парой За вёску выйдзеш на прыволле, — Цябе сустрэнуць грамадой Шляхоў знаёмыя таполі; Пачуеш, як трашчыць рака, Скрыпяць асверы на марозе, Як пад дугой маладзіка Пяюць сялянскія палоззі. adidas NMD kaufen