Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З мура

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Я — адзіны, хто не змоўкнуў
У сцяне з чырвонай цэглы,
І мой шэпат чуюць вокны,
Крыху чуе вязень беглы.

Цераз цемру акіянаў,
Поўную адсутнасць слыху,
Праз бязконцыя парканы
Хтосьці ўсё ж пачуе крыху.

Хто? Як клічуць? Дзе жыве?
Ці чалавек ён? Невядома.
Можа ён без твару? Вецер,
Што забыў свой шлях дадому?

Можа у сцяне ён цэгла?
Недзе побач, недалёка.
Мур яму — пятля і пекла,
Бо зрабіць не можа кроку.

Ці ён самы моцны звер,
Перамог што ў бітве з лёсам?
Кім ён стаў пасля? Цяпер,
Калі няма дзіва ў дзівосах?

Што адчувае гэты Ён?
Як ён пачуў б мой ціхі голас?
Сарваў з зялёных дрэваў крон?
А можа быць, паведаў колас?

Мне не даведацца, на жаль.
Мне застаецца толькі верыць,
Што ўсё жыццё — адна спіраль,
Якую проста мне не змерыць.

Калі пачуеш ты мяне,
Мой сябар невядомы, лепшы,
На тое плюнь, што у сцяне
Складвае нехта дзіўны вершы.

У змрок глядзі, каб там пабачыць
Усё і ў той жа час нічога.
Памыляцца і тлумачыць,
А ўсё ж схапіць як трэба Бога.

Глядзець у цемру — Бог і ёсць.