Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Эр Цэ

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Я — адзіны, хто не змоўкнуў У сцяне з чырвонай цэглы, І мой шэпат чуюць вокны, Крыху чуе вязень беглы. Цераз цемру акіянаў, Поўную адсутнасць слыху, Праз бязконцыя парканы Хтосьці ўсё ж пачуе крыху. Хто? Як клічуць? Дзе жыве? Ці чалавек ён? Невядома. Можа ён без твару? Вецер, Што забыў свой шлях дадому? Можа у сцяне ён цэгла? Недзе побач, недалёка. Мур яму — пятля і пекла, Бо зрабіць не можа кроку. Ці ён самы моцны звер, Перамог што ў бітве з лёсам? Кім ён стаў пасля? Цяпер, Калі няма дзіва ў дзівосах? Што адчувае гэты Ён? Як ён пачуў б мой ціхі голас? Сарваў з зялёных дрэваў крон? А можа быць, паведаў колас? Мне не даведацца, на жаль. Мне застаецца толькі верыць, Што ўсё жыццё — адна спіраль, Якую проста мне не змерыць. Калі пачуеш ты мяне, Мой сябар невядомы, лепшы, На тое плюнь, што у сцяне Складвае нехта дзіўны вершы. У змрок глядзі, каб там пабачыць Усё і ў той жа час нічога. Памыляцца і тлумачыць, А ўсё ж схапіць як трэба Бога. Глядзець у цемру — Бог і ёсць. adidas


Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Чуй і адчуй — Чай і адчай, Роспач, ты побач. Ты побач, раздрай. Побач, пабач — Пробашч, прабач — У небе ўсе зоркі Нібы крумкач. Скляпенне ці склеп? Для шклення ты слеп. Прыгледзішся — Ў труне пабачыш стэп. Стэп бай стэп, Склеп бай склеп, Парабала — лепшае развіццё. Чуй і адчуй — Чай і адчай, Мае раны — маё багаццё. Air Jordan Spizike 3.5