Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З вяночкам да цябе

Сярэдняя: 5 (1 голас)

З вяночкам да цябе і з надпісам ад сына
Са смуткам у душы я брамку адчыніў.
І спачувае мне чырвоная каліна
І колкае галлё старых салодкіх сліў.

Пяць крокаў да цябе, да той, што абдымала
І сціплая сляза кацілася з вачэй.
Да той, што ля акна заўжды мяне чакала,
І зноў не дасыпала ветраных начэй.

Пяць крокаў да цябе, да той, што пагаджалась,
З тым лёсам па жыцці, які цябе абраў,
Калі ў страшэнны міг тым лёсам руйнавалась
Усё, што той-жа лёс, табе для шчасця даў.

Пяць крокаў да цябе маўклівай, непадобнай,
Ні той зусім матулі, ні такой…
І толькі цішыня моваю жалобнай
Ужо стаіць мяжою між мною і табой.

Я побач ля цябе, о як жа ты далёка…
Не скора зможа розум цалкам уявіць.
Ды адчуваю я, што ты ўжо высока
І толькі буду ў смутку помніць і любіць.