Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зайшоў ужо над рэчкаю...

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)
Зайшоў ужо над рэчкаю Круг сонца залаты, І шэпчуць казку даўніх дзён У жоўцені лісты. Далёкі голас чутны стаў, Далёкі чутны сьпеў, Калыша на траве расу Лагоднасьці павеў. Казыча промень ночы дол, Трывожыць сон лясоў, А пах мядовы траў сухіх Завіс вакол палёў. У водары цьвітучых зёл І цьмяных зор балад Паэзіяй пячэ душу Радзімы далягляд. Паўцень зямліцу ахінуў, Настаў час дзіўных мар, На фарбы дня махнаты цень Сьцягнуў сівізну хмар. Раскінуў крылы скрозь свае, Як сьвету бы знарок, Сьпяшыць зашыць ад дня сьляды, Каб заўладарыў змрок. Sneaker Release Dates 2019