Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Здаецца, нейкі розум маю

Сярэдняя: 4.8 (15 галасоў)

Здаецца, нейкі розум маю,
Але чамусьці дзень за днём
Усё грунтоўней урастаю
Ў палеткі НЭТа каранём.

Бы муха ў ліпкай павуціне,
Не адчуваючы бяды,
Бы жаба, зблытаная ў ціне, –
І ні туды, ані сюды.

Зайду на нейкі сайт – і вісну,
Пакуль не вычытаю ўсё,
Зусім забыўшы рэчаіснасць –
Сваё надзённае жыццё.

А недзе там гарыць каструля,
Страляюць бульбы вугалькі...
Зноў на вячэру будзе дуля,
Ды мне рэальнасць не з рукі.

Я, бы матыль, усё лятаю
Па Нэт-прасторы. Сэ ля ві.
Але шчаслівы, хто не мае
НЭТа-залежнасці ў крыві!



ваще чёткий стих))

ваще чёткий стих))

ЧЁ Т МНЕ ЧЁТКИМ НЕ КАЖЕТСЯ

чё т мне чётким не кажется