Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Землякі.

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

(Прысвячаецца землякам У. М. Мазго і
В. М. Семяняка, а ў іх асобах усім землякам)
1
Як прыемна сустрэць землякоў,
Нібы вестачку з роднага краю,
Іх нябачнаю ніццю вякоў
Патаемны клубочак яднае…
2
Маюць розныя твары, ўзрост,
І не важна, хто што апранае...
Выгляд іх па-зямляцкаму прост
Чын і статус зусім не кранае…
3
І знаёмы, як быццам, здаўна -
З вуснаў льюцца ракой успаміны
Кроў бурліць не ад чаркі віна,
А ад подыху з родных мясцінаў.
4
Землякі…У іх адны карані,
Таго дрэва з вятвістаю кронай,
Што зялёным, пад колер руні
Раскідала расткі па загонах...
5
Прыжыліся і будуць расці -
Адаптуюцца - гэта магчыма.
Распазнаюць свайго і ўначы,
Калі толькі сустрэцца вачыма.
6
Падтрымаюць, запаляць ліхтар,
Калі збіўся знянацку са шляху...
Яны сонечны прОмень між хмар
Над вяршынямі нашага даху...
7
Вяжа час кружаўніцай ўзор,
Ахінаючы хусткай планету,
Так сузор'і сплятаюцца… З зор-
Землякоў, што блукаюць па свету.