Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жабіна магчымасць

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Пнецца "жаба ў каляіне"
увайсці ў гісторыю
дрэнна ў шэрай кааліне
гледзячы ў тэорыю

Шлях, дарэчы, лесам цягне
невядомай сцежкаю,
але той хто славы прагне,
пройдзе пад насмешкаю

Мала мошак на вячэру
і зусім няма сяброў
каб пазвалі на кватэру
Ў асяродзе дактароў

Ціха, аж нямеюць косці
холад паліць да вачэй
Гэй! Чаму не едуць госці?
дзе вас носіць свалачэй!?

І калі узнагародзяць,
чымсці вельмі значным?...
мабыць ордэна народзяць,
з прывітаннем смачным?

*****
Як таму ўся сцежка ўецца,
госці пьюць сваё віно,
мне здаецца, марна пнецца...
каляі няма даўно.

06.06.2012



Маладзец,Леанід. На жаль,

Маладзец,Леанід. На жаль, багата ёсьць такіх людзей, якія найперш думаюць пра СЯБЕ,пра сваю славу/хоць і скандальную/ і мала - пра РАДЗІМУ.А каб было наадварот- КВІТНЕЛА Б НАША РАДЗІМА ЗАРАЗ, а не гінула.

Вось і абавязан Паэт свае

Вось і абавязан Паэт свае магчымасці паэтычныя прымяняць,каб казаць пра гэткую Дрэнь,якая жыруе на грабяжы насельніцтва і зводзіць у шчэнт і народ і Мову народную,каб квітнела Радзіма,а не адзіная Пачвара з сваімі наймітамі...