Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Леанід Кручэнко

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Пнецца "жаба ў каляіне"
увайсці ў гісторыю
дрэнна ў шэрай кааліне
гледзячы ў тэорыю

Шлях, дарэчы, лесам цягне
невядомай сцежкаю,
але той хто славы прагне,
пройдзе пад насмешкаю

Мала мошак на вячэру
і зусім няма сяброў
каб пазвалі на кватэру
Ў асяродзе дактароў

Ціха, аж нямеюць косці
холад паліць да вачэй
Гэй! Чаму не едуць госці?
дзе вас носіць свалачэй!?

І калі узнагародзяць,
чымсці вельмі значным?...
мабыць ордэна народзяць,
з прывітаннем смачным?

*****
Як таму ўся сцежка ўецца,
госці пьюць сваё віно,
мне здаецца, марна пнецца...
каляі няма даўно.

06.06.2012



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Каб не цяглі воз праблемы,
трэба ведаць – хто мы, дзе мы!
Дзе магчыма –зупыніцца,
каб цякла яшчэ крыніца.

Як прайці найлепшым крокам
каб не вылезла ўсё бокам
дзе і так даволі шрама,
што ні крок –там боль ды драма

Асяродзе б не пашкодзіць,
дзе бутэлька з грузду сходзіць
Зацікавіць жыць па-людску
Край – не востраў, не Бермудску

05.06.2012



Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Зачарованы я зачарованы
і няма таму слоў супраціў
твае вочы вясной намалёваны
калі сэрцам, цябе я свяціў.

Зачапіўшы жывое натхненне
ты зняможніла вечар чакаць
пазаставіла светач імгненняў
каб мяжу было лепей шукаць

Зачарованы, ўсім зачарованы
да апошняй хвіліны жыцця
каляровым ваколлем зтурбованы1
і няма мне мілей пачуцця

Палавінка мая ты правечная
да цябе мае сцежкі вядуць
асяродзем чароўным сустрэчная
каб маглі цябе сэрцам пачуць
*****
Ты мая, і адна для мяне Беларусь
табе роўных нідзе не пазнаць
маляваць свае вочы, прабач, не бярусь
дзе бацькі, недажыўшы, маўчаць.

03.06.2012



Сярэдняя: 4 (1 голас)

А чаго ён дзівока рагоча,
зпазаранку ваколле збудзіў?
можа нешта цудоўнае хоча
калі сцежкай падлесся блудзіў?

Скажам выграў машыну, ці брычку
ў латарэі апошняй нядзелі
альбо шчасце паслала затычку
каб саседзі ў начы не гудзелі...

Да бутэлькі яго не цягнула,
нават вельмі цудоўная сіла
ды звароба яшчэ не прагнула
калі вёску дварамі касіла

Закахаўся магчыма трывала
да чудоўна прыгожай дзяўчыны
не кажыце, што гэтага мала,
калі ласка ў аснове прычыны.

06.06.2012