Са зборніка “Косаўскі зшытак”.
Пайшлі дажджы.
Пахаладала…
Павымерзлі, напэўна, камары…
Па вечарам,
пад яблыняй дрыготка стала.
Трава пажухла на двары.
Сумую сэрцам.
Развітацца,
прыдзецца з Косавам праз дзень,
і з месцячковым грамадзянствам…
І ў Менск машына павязе.
На пяты восень наступае.
Па небу шэрасць мутная паўзе…
І яблыня шапоча,
як пытае –
наступным летам я вярнусь, ці не.
Хто ведае,
што будзе заўтры, пОтым…
Гадаць ня буду – трэба жыць.
Ад Будучнасці – крышачку дрыготна…
Бо, невядома –
што ў Ёй можа быць.
Вар’яцтва прачынаецца ў Расеі.
Насельніцтва ператвараюць ў зброд.
Ў Крамлі бандыты пазаселі.
Куды падзеўся рускі той Народ…
Ідуць дажджы.
На сэрцы халадзее.
Смярота напаўзае на Краіны…
І застаецца крышачку Надзеі –
што выстаіць суседка Украіна…
*+*
13 жніўня 2014 г. у Косаве.