Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё – імгненне…

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Жыццё – імгненне: ўдых і выдых.
А ці мы ўбачымся ізноў?
Ці ўспеем збавіцца ад крыўды
Дзеля пяшчоты паміж слоў?

І ці адчуем хваляванне
І перад згубай новай страх,
Калі схаванае каханне
Блісне маланкай у вачах?

Ці станем зноў душой адзінай,
Каб захапляцца і любіць,
І ўсе, што дадзены, гадзіны,
Нібы апошнія, пражыць?

Жыццё – імгненне, подых лёсу.
Як на зямлі паспець за ім?
І як пасля пайсці ў нябёсы
Без шкадавання аб зямным?