Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімняя казка.

Яшчэ не ацэнена

Гурбы снегу намяло,
Спіць пад коўдраю сяло,
Пахаваліся дамы
Пад крыло савы-зімы.

Спяць палеткі, лес і гай, -
Пачывае родны край...
І ў казачнай красе
Кожны кусцік, дрэвы ўсе.

Толькі, дзед не спіць, Мароз,
Запрагае коні ў воз -
Едзе мосцік будаваць,
Каб магла вадзіца спаць.

Загрузіў у воз куфэрак
Брыліянтаў і люстэрак -
Упрыгожыць усё навокал,
Размалюе шкло ў вокан.

І пакрые скроні срэбрам
Дрэвам, яблыням і вербам,
Панавесіць завушніцы,
Зазіхцяць, як маладзіцы.

На бярозак сарафаны
Зшыў пуховыя кафтаны,
Прывязаў карункі знізу,
Як фіранкі да карнізу.

Будзе вецер прылятаць
На арэлях іх гайдаць,
Але гэта будзе ўранку,
Недалёка да світанку.

Ноч хаваецца ў цень,
Наступае новы дзень,
Апусцеў вазок у дзеда -
Потым, кажа, зноў прыеду.

Буду радаваць народ -
Зімняй казкай, з году ў год.



Безпадобна!!

Безпадобна!!