Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Злыдзень

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Злыдзень Сюжэт вайны прыдуманы не мною - Напісан ён крывёй маіх дзядоў, Дзіцячаю сіроцкаю слязою І доўгім клінам белых журавоў. Той клін даўно ляціць-ляціць над часам, Без межаў памяць нашу сцеражэ. Яе хапіла б праўнукам з запасам, Ды толькі злыдзень памяць у нас крадзе. Забыўся ён на боль маёй Хатыні, На попел Бухенвальда, Бабін Яр. Руйнуе зноў і веру, і святыні, Унесці хоча між славян разлад. Забыць мінулае – дарэмная прынука. Яшчэ ляціць у неба жураўліны клін. Каб я магла трымаць руку ўнука, Гнаў дзед мой злыдня некалі ў Берлін. Ды ён ускрос ці зноўку нарадзіўся, Як зелле на закінутай раллі. І белы клін у трывозе зноў забіўся. …Курлычуць у сэрцы, плачуць жураўлі. Kids Fashion