Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Знаходжу ў Багушэвіча натхненне.

Яшчэ не ацэнена
"Не пакідайце нашай мовы!.." - Той Багушэвіча наказ Жыве і сёння паміж нас, Каго хвалююць яго словы. Сярод захопленых - і я: Знаходжу ў творчасці паэта Сабе цікавыя сюжэты - І там пяе душа мая. Я не магу тады маўчаць, Пяром выводжу па паперы, Дзе думкі ў розныя манеры Спрабую ў вершы перадаць. Я зрыфмаваў нямала строк З патрэбных слоў ранейшым часам, Што Божа даў мне з тых запасаў, Дзе й Багушэвіч браць іх мог. Асэнсаваць дазволіў час І "Смык" і "Дудку", да драбніцы. А водар мовы з той крыніцы Чарпаю зноў, каторы раз. Чарпаю жменямі ў цішы У Багушэвіча натхненне - І ў тым маё задавальненне, Што вершы ў сэрцы і ў душы! 26.04.2015 года. Air Max 90 YEEZY 2 SP