Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямля бацькоў

Сярэдняя: 4.2 (14 галасоў)

(прысвячаецца маёй Радзіме - Зэльвеншчыне)
(Пробу песні ў выкананні аўтара можна паслухаць тут https://www.chitalnya.ru/work/2333508/)

Зямля бацькоў з блакітам ясным неба!
Я кожны раз вяртаюся сюды,
Дзе сустракаюць госця соллю, хлебам
І след дзяцінства бачны праз гады.

Дзе белы бусел звіў гняздо ля хаты,
А на стале з арнаментам абрус.
Дзе кожны крок успамінамі багаты,
А дзеда з бацькам клічуць - беларус.

Дзе ўсё жыццё на покуці - ікона
І вышываны макамі рушнік.
А маладзік на небе, як карона,
І месяц март завецца сакавік.

Зямля бацькоў, зямля маёй Радзімы!
Звініць твой голас срэбны жаўруком.
З табой мы ніццю звязаны адзінай,
Сцяжынкай роснай - у бацькоўскі дом.

Няма той сцежцы роснай канца, краю.
Лячу, як птушка з выраю, дамоў,
Бо ты - усё, зямля мая, што маю -
Жыццё, багацце, вера і любоў.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118072702748



Цудоўны верш, пекны!

Цудоўны верш, пекны!