Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацькаўшчына

Сярэдняя: 4 (16 галасоў)
* * * Бывае часам, вельмі трэба прачуць усёй да дна душой, што самы родны край пад небам — з хацінкай бацькавай старой, дзе ў рэчцы водблеск неба сіні, красуе ў жыце васілёк… Зірну ў той бок — перед вачыма любімых вобразаў звіток зямлі пад вартаю буслянак, і са сцяжынкай праз жыты, дзе абвяшчае жаўрук ранак, дзе ўсё са мной заўжды на “ты”, са мной лагодна і адзіна ці ў радасці я, ці у скрусе, дзе тое ўсё, што ёсць Радзіма, і што завецца Белай Руссю! Air Max 90 NS GPX Mid


***

Сярэдняя: 4.1 (17 галасоў)
Нацыянальная самасвядомасць знікла, У беларусаў яе цяпер няма! Бо беларус, як той крот панікнуў У нару сваю, забыў сваё імя! Каб зналі продкі нашы дарагія, Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія Як мы, то хіба ж змагаліся б яны За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!? Не варта так рабіць, шаноўныя сябры, Не варта забываць свае старажытныя карані, Бо згінем мы ў выніку як нацыя І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю! Nike


Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)
Беларусь! Ты Матуля мая! Край дзядоў нашых, велічны лёс. Вабіць шчырая песня твая, Ў сэрцы гоман ласкавых бяроз. Сум і гонар - мой край дарагі - Вёскі, пушчы, азёрны блакіт... Як мне любы ход ціхай ракі І разліў самавітых ракіт! Раннім ранкам туман, сенажаць З гулкім клёкатам белых буслоў... Як мне хораша ў росах ступаць Побач мужных і верных сяроў! Хай не будзе ліхіх зноў гадоў; Нашы дзеці ўсе ў міры жывуць; Хлеба ўдосталь у кожнага, кроў; Ўсе навалы няхай абмінуць. Веру: пройдзеш надзейны ты шлях; Будзе дбаць аб усім Гаспадар! Так квітней, Беларусь, у вяках! Надыходзіць час ўсіх светлых мар.nike


Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)
Ты хварэеш, Радзіма, і подых твой цяжкі. Не жывеш – бавіш час у самотнай журбе. Адняло табе Мову, на целе – мурашкі. Траціш памяць, свядомасць... Ты траціш сябе. Чорным вусам схапіў цябе вірус смяротны. Як застацца табе самабытнай, жывой? Памагчы можа лекар-пустэльнік народны, Што напоіць гаючай крынічнай вадой. Мова – вось панацэя, святая вадзіца. Без яе ты аморфная Белая Русь. Прыгубі! – тваю памяць асветліць зарніца. Лекар ціха ўсміхнецца: Жыве Беларусь! 1996 Adidas sneakers