Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямное і зорнае шчасце

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Напэўна, па міласці Божай нябёсы звялі ў адзінай прасторы зямное і зорнае шчасце: успыхнуць — і знічкай зляцець у далоні зямлі, і, страціўшы крылы, у глебу зярняткам упасці. І згаснуць — і рунню прабіцца да сонца з глыбінь, прайшоўшы, агонь, і ваду, і каменныя глыбы, стакроць памнажаючы золата — зорную плынь, што потым ізноў засявае зямельныя скібы. І з хлебам жытнёвым штодня падаецца на стол, і з зорнаю соллю на столі нябеснай іграе. І ў свеце каштоўней, чым самы смачны разнасол з усіх, што людская рука так старанна стварае. Паўсюдныя "і" парассыпалі кропкі, як мак. Такое ўжо шчасце — сузор'е нябесна-зямное. Не спі, чалавек! Хто б ні быў ты — паэт ці мастак, у жмені збірай — і натхняйся ім — разам са мною! Footwear