Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

бульба

Сярэдняя: 4.1 (207 галасоў)
Так ісці на захад, гэтак перці За эпоху можна толькі раз. Есці захацелася да смерці, Ну, а повар з кухняю заграз. Падцягнулі рамяні з тугою, Леглі адпачыць пад сіняй хвояй, На сухой абочыне шашы. Рай — для ног, цыгарка — для душы... Спрэчка пачалася нечакана: Што смачней з усіх вядомых страў? «Хаш і лобі! — першым крыкнуў Вано,— Я б сем місак зараз увабраў». «Плоў,— сказаў Ахмет.— Калісьці дома.. I пацмокаў смачна языком. А Гурген ускочыў: «Вы знаёмы 3 ерэванскім сочным шашлыком?» Я тут узгарэўся не па жарты: «Вашых страў я ганіць не хачу: I яны што-кольвек, пэўна, варты, Як хвалілі знаўцы іх — я чуў. Сорам пра найлепшае не ведаць,— Рынуўся я ў наступ на байцоў,— Калі смачна хочаце паснедаць, Закажыце бульбы з селядцом. Печаная бульба — гэта казка, Паскрабеш нажом — і калі ласка. Жоўтая скарынка, як пірог, Будзеш уплятаць яе за трох. Трапіш да кабеціны рахманай — Паспытаеш, друг мой дарагі, Дранікі са свежаю смятанай, Бабку, клёцкі, нават пірагі. 3 нашай бульбы тысячу, не меней, Смажаць і гатуюць розных страў...» Я ўсхапіўся з месца і з натхненнем Песню ім пра бульбу праспяваў. Бачу: праняла мая прамова, Зараз крыкнуць: «Дзе яна? Гарні!» ...Добра, што пад'ехаў ротны повар На рудым запараным кані.Sneaker